Біржа арганізацыйнага развіцця запрашае на кірмаш
Да ўдзелу запрашаюцца ўдзельнікі грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятыў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Кірмаш пазнаёміць удзельнікаў з практыкамі і інавацыйнымі паслугамі ў сферы арганізацыйнага развіцця, прадставіць магчымасць абмеркаваць тэндэнцыі і выклікі развіцця некамерцыйных арганізацый Беларусі.
Арганізацыйныя кансультанты змогуць тут знайсці кліентаў, а арганізацыі – дамовіцца аб атрыманні кансультацыйных паслуг. Усе ўдзельнікі атрымаюць шанец прэзентаваць сваю дзейнасць.
Арганізуе кірмаш Біржа арганізацыйнага развіцця. Біржа orgconsulting.by – сумесны праект найбуйнейшых беларусіх НКА, якія працуюць у сферы інстутыцыйнага развіцця грамадскага сектара.
Мэта Біржы – развіццё і ўмацаванне беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў праз выкарыстанне якасных паслуг кансультантаў у сферы арганізацыйнага развіцця.
Як тлумачыць каардынатар Біржы Ганна Іўчанка, мерапрыемствы праводзяцца, каб людзі зразумелі, як праект можа дапамагаць ім ў развіцці.
Напрыклад, у сакавіку Біржа ўручыла гарадзенскаму “Хрысціянскаму валанцёрскаму руху святога Мікалая” ваўчар, які дазволіў атрымаць фінансавую падтрымку на паслугі кансультанта для падрыхтоўкі валанцёраў.
Першы кірмаш арганізацыйнага развіцця ладзіўся ў кастрычніку мінулага года ў Мінску. Прэзентацыі Біржы ў Гродне праходзілі ўзімку і ўвесну гэтага года.
Кірмаш ладзіцца ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў па адрасе пр-т Газеты Праўда, 11.
Прапановы з тэмамі і канцэпцыямі прэзентацый і майстар-класаў можна даслаць да 12 жніўня 2013 года на электронны адрас orgconsulting.by@gmail.com.
Дэтальную інфармацыю можна даведацца на сайце Біржы orgconsulting.by, у кіраўніка праекта Алены Харашэўскай (+375 29 6909300, elena.khoroshevskaya@gmail.com) і ў каардынатара праекта Ганны Іўчанка (+375 29 3313828, hanna.ivchenko@gmail.com).