Прафесар Смалянчук распавёў у Гродне пра еўрапейскі кантэкст беларускай гісторыі

Каля 50 удзельнікаў сустрэчы змаглі даць уласную ацэнку аўтарскаму бачанню ролі гістарычнай памяці ў нацыятворчых працэсах, значэння гэтай памяці для сучаснай Беларусі.

 

Алесь Смалянчук (на здымку) распавёў пра асаблівасці жанру антрапалагічнай гісторыі, галоўным героем якога з’яўляецца чалавек.

Больш як дзясятак пытанняў, зададзеных гарадзенцамі свайму земляку, сведчаць пра важнасць узнятай тэмы для тых, хто сур’ёзна цікавіцца мінулым нашага краю.

Прыгожым завяршэннем дыскусіі стаў выступ гарадзенскага гурта “Людзі на балоце” са сваім непараўнальным лідарам Алесем Дзянісавым (на здымку ў цэнтры), які выканаў для прысутных вядомыя хіты свайго калектыву.

Нагадаем, што ў красавіку прэзентацыя кнігі Алеся Смалянчука адбылася ў Мінску.


Фота Яна Лялевіча