Прафесар Смалянчук распавёў у Гродне пра еўрапейскі кантэкст беларускай гісторыі
Вядомы гісторык выступіў перад гарадзенцамі з нагоды выхаду ў свет яго новай кнігі “Беларуская гісторыя: знайсці чалавека” (еўрапейскі кантэкст). Сустрэча адбылася 17 траўня ў галерэі “Крыга” ў межах “Еўрапейскага клуба ў Гародні”.