Працуе выстава гарадзенскіх калекцыянераў “Гродна ў ХХ ст.”
Свае старыя здымкі, паштоўкі, газеты,часопісы, дакументы і прадметы колішняга ўжытку прадставілі Аляксандр Сявенка, Януш Паруліс і ўдава па гарадзенскім калекцыянеры Аляксандры Рымарчуку, што памёр тры гады таму.
Пасля адкрыцця выставы рэй узялі гарадзенскія музыкі, якія зайгралі некалькі песняў, прысвечаных гораду над Нёмнам і складзеных на вершы гарадзенскіх паэтаў, у тым ліку на словы старшыні гарадзенскай абласной арганізацыі Саюзу пісьменнікаў Людмілы Кебіч.
Лекцыю-уводзіны ў гісторыю Гродна ў ХХ ст. прачытала навуковая супрацоўніца Музея гісторыі рэлігіі Людміла Русецкая. Пасля чаго галоўны бібліятэкар аддзела мастацтваў бібліятэкі Людміла Удавенка правяла экскурсію па экспазіцыі.
Выстава будзе адчыненая цягам трох месяцаў