Лялькі Галіны Дмітрук: аўтарскае бачанне, а не прапаганда анарэксіі

|

Журналістка па адукацыі, Галіна кінула працу ў тэлевізіі і з галавой занурылася ў стварэнне вобразаў незвычайных лялек. Можна сцвярджаць, што аўтарка па сутнасці з’яўляецца самавучкай, але за некалькі гадоў дасягнула поспеху і зараз часцей чым на радзіме выстаўляецца ў краінах Заходняй Еўропы. Захапляецца модай эпохаў готыкі і барока, што істотна адбілася на афармленні лялек. Стыль сваіх прац акрэслівае як поп-сюрэалізм.