“Цёшча з Любані пагоніць – прыеду ў Гродна танцаваць!” Сяргей Выскварка “фестываліў”з гарадзенцамі ў стылі этна
Фестываль нацыянальных культур гэта не толькі магчымасць “людзей паглядзець”, але і добры шанец “сябе паказаць”. Прычым – не толькі са сцэны. Гарадзенцы і госці горада, што 5 чэрвеня наведалі майстар-клас этнографа Сяргея Выскваркі, маглі ў тым упэўніцца. Наўпрост на вуліцы усе ахвотныя вучыліся пабытовым беларускім танцам.