Гарадзенцаў зноў размалююць яркімі фарбамі холі на фестывалі ColorFest

Месца правядзення арганізатары не мянялі. Трапіць у Каробчыцы у дзень мерапрыемства можна будзе як на грамадскім транспарце, так і на спецыяльных аўтобусах, якія будуць адпраўляцца з пляцоўкі каля будынка абласной філармоніі па вул. Гарнавых, 17.

 

Мерапрыемства пачнецца ў 12 гадзін з выступаў дыджэяў, музычных гуртоў і танцавальных калектываў і працягнецца фестывалем электроннай танцавальнай музыкі да 2 гадзін ночы. 

 

На фестывалі будзе арганізавана работа гандлю і грамадскага харчавання, а для дзяцей асобная пляцоўка з атракцыёнамі і аніматарамі.

 

Уваход на мерапрыемства абсалютна свабодны, а фарбу можна будзе набыць на месцы. Адзін пакецік вагой 100 гр будзе каштаваць 40 тысяч рублёў – столькі ж, колькі і летась. Ён разлічаны на два-тры вялікіх кідкі. Пранос сваёй фарбы забаронены.


“Сіноптыкі нам абяцаюць сонца, але нават калі будзе невялікі дождж – нам гэта не перашкодзіць. На фестывалі ўдзельнікаў чакае шмат сюрпрызаў, так што прыходзьце”, – распавёў каардынатар фестывалю ў Гродне Віктар Барысевіч.

 

Калі ў мінулым годзе хейдлайнерам быў вядомы дыджэй сусветнага ўзроўню Арстан, то ў гэтым годзе кульмінацыяй фестывалю стане выступленне гурта “Без білета” і гурта электроннай музыкі “Firespase”. Плануецца таксама ўдзел калектыву Akute.

 

Пачатак леташняга фестывалю выглядаў так.