Сталыя гарадзенцы накіраваліся ў аздараўленча-культурніцкі летнік у Палангу
Правядзенне сумеснага летніка стала магчымым пасля падпісання ў красавіку гэтага года дамовы аб супрацы паміж універсітэтам трэцяга веку імя Медарда Чобата з Вільні і гарадзенскім “Універсітэтам Залатога Веку“.
Калегі з Літвы знайшлі ў Паланзе гатэль, які пагадзіўся даць сур’ёзную зніжку (10-дзённы побыт у гатэлі са сняданкамі абыйдзецца ўсяго ў 92 еўра на чалавека), распрацавалі цікавую праграму летніка і запрасілі прыехаць туды гарадзенцаў.
У сваю чаргу студэнты гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” запрасілі да ўдзелу ў летніку сваіх калег з кобрынскага “Універсітэту Залатога Веку” і Мінскага гарадскога ўніверсітэту трэцяга ўзросту.
Урачыстае адкрыццё летніка запланавана на вечар 3 чэрвеня. Усяго ўдзельнікамі летніка будуць каля 40 беларусаў і 70 літоўцаў.