“Усё павернецца” з Аkute: фотарэпартаж з вялікага канцэрта гурта ў Гродне

“Вы чакалі нас? І мы чакалі на вас цэлы год!” – з такімі словамі Аkute выйшлі на сцэну Цэнтра культуры Гродна. Напярэданні Дня закаханых гарадзенцы маглі паслухаць лепшыя старыя песні і кампазіцыі з будучага альбома.

Тэатральная валянцінка, цалавальны флэш-моб і канцэрт Akute: куды пайсці ў Гродне ў уікэнд 12-14 лютага

|

На гэтыя выходныя выпала свята закаханых – Дзень святога Валянціна. Таму многія мерапрыемствы прысвечаны акурат яму. Але нават даволі звычайныя падзеі 14 лютага могуць стаць святочнымі для тых, хто кахае.

У Драмтэатры пачаліся рэпетыцыі “Чорнай камедыі” ад уладальніка “Оскара” і “Залатога глобуса”

|

Прэм’ера спектакля паводле п’есы англійскага драматурга Пітэра Шэфера запланавана на канец сакавіка. Ставіць спектакль Сяргей Курыленка, які таксама зайграе ў ім адну з роляў.

У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава Льва Бакста і яго сучаснікаў. Яна можа праехаць міма Гродна

|

Папярэдняя ініцыятыва “Белгазпрамбанка” – выстава “Мастакі Парыжскай школы – ураджэнцы Гродзеншчыны” – не выклікала асаблівай цікавасці ў гарадзенцаў, таму зараз арганізатары сумняюцца, ці варта паказваць тут працы ўраджэнца Гродна, сусветнавядомага мастака Льва Бакста.

Чым музейшчыкі падобныя да хобітаў? Смешныя малюнкі ад Гродзенскага музея

|

Аказваецца хобіт – ідэальны супрацоўнік музея. У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі гэта патлумачылі з дапамогай серыі малюнкаў.

Адчуць беларускую паэзію праз кітайскі жывапіс: у ГрДУ працуе незвычайная выстава пра Янку Купалу

|

На новы год па кітайскім стылі, 8 лютага, ва ўніверсітэце імя Купалы адкрылася выстава “Саюз кахання і творчасці”, прысвечаная 100-гадоваму юбілею шлюбу Янкі Купалы з Уладзіславай Станкевіч. Гарадзенская мастачка Марына Эльяшэвіч, адна з аўтараў праекта, расказала “Твайму стылю” пра характэрныя рысы, што аб’ядноўваюць кітайскую філасофію з беларускай паэзіяй і пра каханне, што непадуладна часу.

У Гродне не пакажуць “Дэдпул” – адзін з самых чаканых фільмаў 2016 года. У Вконтакте ужо бушуюць нязгодныя

|

Гарадзенцы ў Вконтакте літаральна ўзбунтаваліся супраць рашэння Гроднааблкінавідэапраката не паказваць у кінатэатрах горада камедыйны баявік “Дэдпул”. Фільм мае рэйтынг 18+ з-за асаблівай жорсткасці.

За нашу і вашу свабоду: Dzieciuki запісалі песню да 270-годдзя Тадэвуша Касцюшкі

|

Напярэдадні выхаду новага альбома “Рэха” гарадзенская група да Дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі, ЗША і Польшчы прадставіла сінгл “Тадэвуш Касцюшка”.

Hurts у Мінску, Tricky ў Варшаве, Scorpions у Кіеве: куды і на якія канцэрты з’ездзіць гарадзенцам у лютым і сакавіку

|

Мы праглядзелі айчынныя і замежныя афішы і выбралі лепшыя, з пункту гледжання рэдакцыі, канцэрты. Сярод гарадоў – тыя, куды бліжэй даехаць: Мінск, Беласток, Варшава і іншыя.

Фотарэпартаж: “Вечар незвычайных спектакляў” апраўдаў надзеі – зала апладзіравала стоячы

|

Гарадзенцы, што вырашылі дадаць незвычайнасці ў паўсядзённасць, а іх сабралася поўная зала, маглі пабачыць тры харэаграфічныя нумары і два спектаклі.