Фотарэпартаж: “Вечар незвычайных спектакляў” апраўдаў надзеі – зала апладзіравала стоячы
Нетыповасць вечару – ужо ў самім “фестывальным” фармаце. Па словах Аляксандра Цебянькова, арганізатара вечара і рэжысёра некалькіх пастановак, у звычайнай тэатральнай практыцы спалучэнне харэаграфіі са спектаклямі як асобных нумараў не часта сустракаецца.
Праект Яўгеніі Рамановіч “Вецер у галаве” распачаў вечар.
Пасля яе змяніла на сцэне Вікторыя Бальцэр. “Было – не было” называлася харэаграфічная кампазіцыя ў яе выкананні.
Нумар “Потоки” харэаграфічнага калектыва “Начала” закрыў першую частку імпрэзы.
У драматычным аддзяленні “Вечара” ад акторак тэатра лялек Аляксандры Літвінёнак і Вольгі Авасількі гледачы даведаліся, “Як мы з Надзяй працавалі ў краме моднага адзення”
А Васіль Мініч з драматычнага тэатра рахам з гледачамі разважаў аб жыцці, смерці, каханні… “І аб надвор’і”.
Чытай больш:
Эксперыментальная гасцёўня ў тэатры лялек сабрала сапраўдны аншлаг