За нашу і вашу свабоду: Dzieciuki запісалі песню да 270-годдзя Тадэвуша Касцюшкі
Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 года ў сядзібе Марачоўшчына на Брэстчыне. У яго гонар ставяць помнікі, называюць вуліцы, плошчы, паркі, масты, горы, нават востраў і горад былі названыя яго імем, піша Tuzin.fm.
Свой уклад у ўвекавечанне земляка робяць і гродзенскія музыканты.
“Для нас Тадэвуш Касцюшка – увасабленне гонару і годнасці народа, які жыве на той самай зямлі, якая дала яму жыццё. Гэты змагар-рамантык жыве ў кожным з нас – тых, хто шукае лепшага і справядлівага”, – распавялі ўдзельнікі гурта “Dzieciuki”.
“Тадэвуш Касцюшка” ўвойдзе ў новы альбом “Рэха”, рэліз якога запланаваны на канец лютага.
Ўжывую “Касцюшка” і іншыя песні гурта можна будзе пачуць падчас іх сэту на прэміі “Даём рады” 27 лютага, а таксама на прэзентацыі альбома 12 сакавіка ў Беластоку. Ўдакладняецца таксама дата і месца мінскага канцэрта.
Радзімай ён лічыў наш палескі край.
Праслыў ён ваяром сярод варожых зграй.
І псы-маскалі, і ангельскія сабакі
Вылі, калі ім надзіралі сракі!
І ў Рацлавіцкай бітве, і пад Саратогай
Трымаўся берасьцейскі шляхціц годна!
І ордэн Цынцыната і «Віртуці Мілітары»
На грудзёх ня ўсе насілі генэралы!
За нашу і вашу свабоду!
За нашу і вашу свабоду!
За нашу і вашу свабоду!
За нашу і вашу свабоду!
І чарнаскурых слуг і сялян прыгонных
Касьцюшка адпусьціў на волю.
Бо ўсё жыцьцё лічыў, што роўныя правы
Ад нараджэньня дадзены вялікім і малым!
Ня важна каму – людзям ці народам –
Калі маюць мужнасьць, калі маюць гонар!
І кожны народ мае права на свабоду!
І заклікаў Касьцюшка, сын трох народаў:
За нашу і вашу свабоду!
За нашу і вашу свабоду!
За нашу і вашу свабоду!
За нашу і вашу свабоду!