Мурмельшпіль, шпоры і… грузілы для рыбалкі. ТОП-10 знаходак гарадзенскіх археолагаў за 2015 год
Традыцыйна, лета ў археолагаў – час раскопак і экспедыцыяў. Зіма – перыядапрацоўкі і асэнсавання знойдзенага. Цягам лета-восені 2015 ішлі археалагічныя працы на Старым Замку ў Гродне, які такім чынам рыхтаваўся да рэканструкцыі. Цяпер археолагі дзеляцца вынікамі даследаванняў ды знаходкамі, якія вяртаюць нас у часы Вітаўта і Баторыя, піша belsat.eu.