Чэхава ў Драмтэатры, Kazimir у “Галактыцы”, “Блінабор’е” ў Пышках: куды схадзіць у Гродне на ўікэнд 26-28 лютага

|

Tandem Evenings in Hrodna

 

Tandem Evenings in Hrodna – гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць замежнікаў і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.

 

Калі: 26 лютага, 18.30

Дзе: вул. Будзённага, 48А, офіс 63

За колькі: за так

 

Пастаноўка “Не делайте мне больно, господа”

 

У нумары гасцініцы лёс звязаў прадстаўнікоў розных сацыяльных слаёў: Франсуа Піньон (Анфіса Чэхава), апантаную неўрастэрычку, і вытрыманую “кіллершу” Эліс (Жанна Эпле), якой неабходна выканаць важны “заказ”. У гэтым нумары кінутая мужам Франсуаза прызначыла спатканне свайму былому. Праўда, замест яго на сустрэчу з’явілася пасія апошняга.

 

Калі: 26 лютага, 19.00

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 200-250 тыс.

 

Начная гульнятэка

 

Больш за 60 настольных гульняў і сяброўская кампанія іх аматараў чакаюць у клубе “Партал”. Дарэчы, там можна запісацца на турнір па гульні Hearthstone на 13 сакавіка.

 

Калі: 26 лютага, 20.00-5.00

Дзе: клуб “Партал”, вул. Вялікая Траецкая, 31, 2 паверх

За колькі: 60 тыс.

 

DJ Schmoltz у “Несцерцы”

 

Вядомы гарадзенскі дыджэй ужо робіцца сапраўдным рэзідэнтам бара. Гэтым разам ён выступіць з праграмай з дыска, італа і хаўса.

 

Калі: 26 лютага, 20.30

Дзе: Nesterka Bar, вул. Маставая, 35 (Драмтэатр)

 

Адкрыццё Disco Bar “B13”

 

ПЕРАНЕСЕНА НА 4 САКАВІКА

 

 

Блінабор’е ў Пышках

 

Упершыню на Масленіцу ў Пышках пройдзе конкурс “Блiнабор’е” ад “Лідскай мукі”. Ён будзе праходзіць у два этапы: 

1. Масавы забег

2. Фінальны этап, у які праходзяць толькі пяць лепшых удзельнікаў – паяданне бліноў на хуткасць.

Больш інфармацыі тут.

 

Калі: 27 лютага, 11.00-15.00

Дзе: лесапарк Пышкі

За колькі: уваход – бясплатна

 

Культурна-спартыўнае свята “Насустрач вясне”

 

Святочны гандаль, конкурсы, культурна-забаўляльныя праграмы і спальванне пудзіла зімы.

 

Калі: 27 лютага, 11.00-15.00

Дзе: лесапарк Пышкі

За колькі: за так

 

Спектакль “Невероятный иллюзион”

 

Гэта лялечнае шоў, якое складаецца з асобных цыркавых нумароў, зварот да старых традыцый “лялечнага цырка”, шырока распаўсюджанага ў Еўропе. Спектакль для сямейнага прагляду.

 

Калі: 27 лютага, 12.00

Дзе: Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1

За колькі: 30 тыс.

 

Майстар-класы па сучасных вулічных танцах ад студыі Art Motion

 

Калі: 27 лютага, 17.00

Дзе: Гандлёвы цэнтр OldCity, вул. Дубко, 17

За колькі: уваход вольны

 

Канцэрт Народнага ансамбля танца “Праліца”

 

Калі: 27 лютага, 19.00

Дзе: Канцэртная зала Цэнтра культуры Гродна, вул. Дзяржынскага, 1

За колькі: 50 тыс.

 

DJ Kazimir

 

Яскравы сталічны персанаж, 68-гадовы дзядуля, які доўгі час звяртаў на сябе ўвагу мінакоў у ваколіцах Нямігі, тры гады таму вырашыў стаць дзіджэем.

 

Калі: 27 лютага, 22.00

Дзе: Цэнтр “Галактыка”, вул. Лідская, 1

За колькі: да 00.00 – 80 тыс., пасля – 100 тыс. для мужчын і 150 тыс. для жанчын

 

Спектакль “Вялікі змей”

 

Галоўны герой гэтай казкі-вар’етэ – удаў – вельмі незадаволены тым, што ў яго няма ані рук, ані ног. І як успрымаць такія фразы, як “Трымай сабе ў руках”, як рэагаваць на падарункі ў выглядзе рукавіц ды шкарпэтак?

 

Разам са сваімі новымі сябрамі Хамяком і Геконам наш Удаў адпраўляецца ў падарожжа, каб знайсці сабе канечнасці. Але ўсё не так проста, і можа, для сапраўднага шчасця нам зусім не трэба рабіць з сябе кагосьці іншага і саромецца сваёй унікальнасці?..

 

Калі: 28 лютага, 12.00

Дзе: Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1

За колькі: 30 тыс.

 

Спектакль “№13”

 

Памочнік прэм’ер-міністра Рычард Уілі здымае ў Вестмінстарскай гасцініцы апартаменты пад нумарам 13 для спаткання з сакратаркай Джэйн Уорзінгтон. Ці то ўплыў злашчаснага нумары, ці то збег абставін, але ім перашкаджае літаральна ўсё: у нумары выяўляецца труп невядомага мужчыны, раз-пораз у нумар урываюцца назойлівы кіраўнік гатэля, жонка Уілі, муж Джэйн і іншыя выпадковыя візіцёры.

 

Калі: 28 лютага, 19.00

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 65-70 тыс.

 

Аўтарскі монаспектакль Уладзіміра Піваварава

 

У спектаклі гучаць песні і вершы Уладзіміра Высоцкага. Настрой барда падхопліваюць апавяданні Васіля Шукшына, бо многія струны гэтых двух мастакоў пераплятаюцца.

 

Калі: 28 лютага, 19.00

Дзе: Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж, пр-т Янкі Купалы, 53

За колькі: 100-150 тыс.