У Гродна едзе Дзед Казімір – 68-гадовы дзіджэй і сімвал Мінска

|

Дзед Казімір выступіць у забаўляльным цэнтры “Галактыка”. Пачатак у 22.00, уваход да 00.00 – 80 тыс.

 

Казімір Казіміравіч Карпенка ўсё свае мінскае жыццё займаўся самай рознай творчасцю. У сталым узросце ён пачаў рабіць для сябе незвычайныя касцюмы, з-за якіх яго сталі называць апошнім мінскім хіпі і “згубіўшымся ўдзельнікам гурта ZZ Top”. Дзед прахаджваўся па цэнтры горада ды размаўляў вершамі, а дзякуючы яскравым строям яго было бачна здалёк.

 

Фота bycard.by

 

У 2013 годзе ён сустрэўся з адным з мінскіх прадзюсараў, зацікавіўся электроннай музыкай, сеў за пульт і стаў дзіджэем.

 

 

 

У Гродна Дзед Казімір ужо прыязджаў – у клуб “База”.