У Гродне ўпершыню пройдзе “Блiнабор’е”, на якім разыграюць 5 мільёнаў рублёў

|

“Блiнабор’е” будзе праходзіць у два этапы:

 

1. Масавы забег удзельнікаў, якія падалі заяўку на афіцыйным сайце blinobor.by. Арганізатарамі складзены спецыяльны маршрут, які дапаможа не толькі стварыць святочны спартовы настрой, але і нядрэнна нагуляць апетыт.

 

2. Фінальны і самы салодкі этап, у які праходзяць толькі пяць лепшых удзельнікаў – паяданне бліноў на хуткасць. Пераможцу “Блiнабор’я” дастанецца галоўны прыз – 5 млн рублёў.

 

За забаўляльную частку на галоўнай сцэне будуць адказваць Саша Нэма, Аляксандр Варанішча, Тэатр гумару “Канкан” і іншыя.

 

Таксама ў гэтую частку ўваходзяць бяспройгрышныя конкурсы ад топавых вядучых Гродна і конкурс фатаграфіі ў Instagram, пераможца якога атрымае 1 млн рублёў.

 

Падаць заяўку на ўдзел можна ўжо зараз на сайце blinobor.by альбо па тэлефонах: 8 (029) 956-23-42, 8 (033) 382-80-96. Кожны зарэгістраваны на сайце ўдзельнік атрымае ў дзень мерапрыемства памятны прыз ад “Лідскай мукі”. Арганізатары адзначаюць, што колькасць удзельнікаў абмежавана.

 

Мерапрыемства адбудзецца 27 лютага з 11.00 да 15.00 ва ўрочышчы Пышкi.