Павел і Алена Аракелян далі джазу ў Гродне (фота і відэа)

|

Другі дзень Фестывалю журналістыкі “Твой стыль” традыцыйна скончыўся канцэртам. Сёлета гасцей фэста парадаваў джазавы дуэт Паўла і Алены Аракелянаў. Павел выступіў у Гродне ў невядомым раней для гарадзенцаў амплуа – клавішніка. Глядзіце фота і відэа з канцэрта!

У Гродне прайшоў трэці паэтычны слэм – на гэты раз моладзевы

15 сакавіка ў антыкавярні “Жывы час” адбылося трэцяе спаборніцтва гарадзенскіх паэтаў. На гэты раз у слэме было шмат новаўвядзенняў, а ўдзельнічалі толькі маладыя паэты.

У Гродне адкрыўся Міжнародны фестываль “Лялькі над Нёманам” (фота)

Урачыстае шэсце актораў і лялек, з аркестрам і ў суправаджэнні бокераў-анёлаў, прайшло па вуліцы Савецкай. Ля будынка Тэатра лялек адбылося афіцыйнае адкрыццё свята тэатральнага мастацтва – у неба запусцілі папяровыя лялькі з сімволікай краін-удзельніц.

“Шынель” для Гродна ад польскага рэжысёра

Польскі рэжысёр Пётр Дамброўскі скончыў пастаноўку спектакля “Шынель” у Гарадзенскім драмтэатры, прэм’ера адбудзецца 15 мая.

Данута Бічэль: Мне падабаецца Міхалок і партызанскія песні Дзянісава

У Гародні прайшла творчая вечарына “Апроч неба нічога не маю” з удзелам “Людзей на Балоце”, Таццяны Беланогай і Вольгі Хвашчынскай, якія праспявалі паэзію Дануты Бічэль.

Мастацкая акцыя ў Гродне: старыя назвы вуліц вярнуліся з дапамогай… бялізны

Удзельнікам гарадзенскага воркшопу Свята Мурунава ўдалося на месцы рэалізаваць адзін з праектаў – перформанс, мэтай якога было вярнуць гораду хаця б на нейкі час страчаную аўтэнтычнасць.

Пачынае працу новы відэапраект “Музыка гарадзенскiх вулiц”

|

На днях запусціўся гарадзенскі музычны відэаблог – жывыя песні жывых музыкаў на гарадзенскіх вуліцах.

У Міжнародны дзень танца ў Гродне танчылі сальсу пад дажджом (фота)

|

У Міжнародны дзень танца 27 красавіка ў цэнтры Гродна прайшоў танцавальны флэш-моб. Аматары сацыяльных танцаў з гарадзенскай школы Salsa-Rika затанчылі сальсу і руэду, і ім не перашкодзіў пачаўшыся акурат дождж.

Байкер-фатограф Сяргей Марозаў адкрыў у Гродне персанальную выставу

На выставе “Ад заходу да світання” прадстаўленыя дзве серыі, над якім аўтар працаваў цягам апошніх трох год. Яны прысвечаны байкерам і іх матацыклам.

Цімафей Яравікоў і “Чевенгур” зайгралі ў акустыцы ў Гродне (відэа + фота)

У пятніцу 18 красавіка ў рэстаране “Тапаз” – вядомай у Гродне кропцы акустычнай музыкі – адбыўся канцэрт вакаліста гурта “Сердце Дурака” Цімафея Яравікова пры падтрымцы гарадзенцаў “Чевенгур”.