“Ідэальная Горадня” Ганса Адэльгаўзера
Пакуль дызайнеры спрачаюцца наконт гарадскога брэнду, найбольш пазнавальная выява Горадні ўжо створаная — 450 гадоў таму.
Пакуль дызайнеры спрачаюцца наконт гарадскога брэнду, найбольш пазнавальная выява Горадні ўжо створаная — 450 гадоў таму.
Дзяўчаты і хлопцы з гэтай мастацкай супольнасці ці не адзіныя ў Гродне адначасова выступаюць на масавых гарадскіх святах, вядуць школу па кантактнай імправізацыі і класічнаму балету ды не на жарт рухаюць беларускі “contemporary danсe”, запрашаючы вядомых трэнераў з замежжа. На пытанні Budzma.by адказваюць майстрыні айчыннага “кантэмпу”: Яўгенія Рамановіч, Дана Выдра і Дар’я Іванова.
Мастацкі свет Гародні толькі на памяці цяперашняга пакалення творцаў перажыў некалькі этапаў: савецкі застой з партрэтамі чальцоў Палітбюро, перабудовачны пад’ём з надзеямі на лепшае “заўтра”, ліхія 90-я з масавым выездам за мяжу і стратай арыенціраў, сённяшні дзень… Напярэдадні творчай сустрэчы мінулае ўзгадвае Сяргей Грыневіч – мастак, якога пазнаюць на вуліцах у Швейцарыі, але які для жыцця і творчасці стала абраў горад над Нёманам.
7 верасня вядомы гарадзенскі калекцыянер Януш Паруліс раскажа пра жыццё гарадзенскіх рэстаранаў і пакажа цэлую калекцыю кілішкаў, з якіх выпівалі розныя пакаленні гараджан. Пра культуру піцця жыхароў Гродна пасля вайны можна будзе даведацца на сустрэчы, што пачнецца ў 18.30 у прыватным музеі Януша Паруліса (вул. Лермантава, 2). Пакуль жа можна прачытаць яго разгорнуты аповед пра тое дзе, як і што пілі раней гарадзенцы.
У дворыку каля галерэі “Крыга” у пятніцу ўвечары можна было ўбачыць чарцяжы, фотаздымкі, малюнкі і нават імправізаваную арт-інсталяцыю з будаўнічых паддонаў. Большасць прадстаўленых на выявах будынкаў — міжваенныя асабнякі з раёна Новы Свет, які забудоўваўся ў пачатку ХХ ст. і ў міжваенны час, а цяпер знаходзіцца пад пагрозай зносу.
На мінулых выходных Dzieciuki здымалі кліп пра антысавецкі супраціў у лясах Гарадзеншчыны.
У Гародні прайшла творчая вечарына “Апроч неба нічога не маю” з удзелам “Людзей на Балоце”, Таццяны Беланогай і Вольгі Хвашчынскай, якія праспявалі паэзію Дануты Бічэль.
Па надпісах на сценах аднаго з будынкаў старой Гародні можна прачытаць усю яго гісторыю, нібы кнігу.
Падчас земляных працаў у Новым замку працоўныя знайшлі рэшткі капліцы часоў Аўгуста ІІІ. Цагляная сцяна літаральна за пяць метраў ад самога замка была знойдзеная выпадкова падчас рамонту старой каналізацыі.