У верасні па Нёману праплывуць вікінгі
21-27 верасня ў Гродзенскай вобласці адбудзецца судаходны міжнародны фестываль раннесярэднявечнай культуры “З варагаў у грэкі”.
21-27 верасня ў Гродзенскай вобласці адбудзецца судаходны міжнародны фестываль раннесярэднявечнай культуры “З варагаў у грэкі”.
У Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі пачала работу персанальная выстава майстра Алены Вітко (Радс) – “Фантазія з воўны (ад традыцыі да сучаснасці)”. Працаваць яна будзе да канца жніўня. Па заканчэнні выставы можна набыць камплект аддзення, які больш за ўсіх спадабаўся.
“Постаці” гэта серыя відэаінтэрв’ю з культурнымі і грамадскімі дзеячамі Заходняй Беларусі, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры. У гэтым месяцы стартавалі здымкі другой часткі праекта. Першымі яго героямі сталі Віктар Шалкевіч ды Алесь Сураў.
З 16 па 24 ліпеня у Новым Замку праходзіць выстава шакаладных скульптур.
Са сваіх 79 год жыцця Васіль Быкаў пражыў у Гродне трыццаць. У гэтым горадзе засталіся супярэчлівыя ўспаміны аб яго асобе. Ён заракаўся ніколі не пісаць пра вайну. Уважліва слухаў, але ніколі не казаў пра сябе. Катаўся на чаўне, хаця мог дазволіць сабе аўтамабіль. Усе яго паважалі, але яго паплечнікаў спрабавалі завербаваць, каб сачылi за пісьменнікам.
Нашыя чытачы не раз скардзіліся, што ў праекце “Музыка гарадзенскіх вуліц” дагэтуль не паўдзельнічаў ніводзін музыка з Гродна. Мы выправілі гэтае занядбанне і знялі відэа з Яўгенам Нікіціным, які на беразе Гараднічанкі заспяваў песню пра мора.
Карэспандэнты “Твайго стылю” любяць якасную музыку, таму другі дзень дзявятага джазавага фэсту ў Гродне цікавіў іх з таго моманту, як у горадзе з’явіліся афішы са складам выступоўцаў. Пра беларускамоўны фанк, госцю з Польшчы і прысвячэнне трасе “М6” чытайце ў нашым рэпартажы.
Праект “Постаці” гэта серыя відэаінтэрв’ю з культурнымі і грамадскімі дзеячамі Заходняй Беларусі – асобамі, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры. Праект паўстаў у 2010 годзе, а цяпер мы пачынаем працу над яго працягам.
Кліп на новую песню гэта камп’ютарная анімацыя выкананая ў стылі “папяровай” перакладкі. Ролік намалявала сяброўка гурта Вера Стома, якая раней стварыла Дзецюкам лагатып, а тэкст напісаў сталы аўтар гурта Дзяніс Жыгавец. У музычным плане песня атрымалася нетыповай для каманды.
Ці шмат вы ведаеце амерыканскіх бардаў, што спяваюць песні на вершы Пушкіна? Візіт такога чалавека ў Гродна не маглі прапусціць і мы, таму чарговы ўдзельнік праекта “Музыка гарадзенскіх вуліц” – Джош Ланца з Сіэтла.