У Гродна праходзіць выстава шакаладных скульптур

16 ліпеня у Гродна Мікалай Папоў прэзентаваў сваю выставу разнастайных фігур з шакаладу ў Новым Замку.

Майстар Мікалай Папоў.

 

Скульптуры майстра займаюць дзве поўныя залы. Тут прысутнічаюць пісталеты, невялікія шчыты.

 

Таксама ёсць і больш складаныя скульптуры: фігуры жывёл, шаладныя сталешніцы. Многія вырабы займаюць вялізную колькасць часу і канцэнтрацыі: яйкі Фабержэ, Эйфелева башня, Вялікая і Малая кароны расійскай імперыі, егіпетская піраміда.

 

 

 

 

 

Сталешніца зроблена таксама з шакаладу.

 

 

17 ліпеня выставу наведалі 177 чалавек. Усе скульптуры разам важаць 500 кг.

 

 

Экспазіцыя знаходзіцца з паўднёвага боку Новага Замка, таму каб шакалад не таяў, яго падтрымліваюць невялікія венцелятары, але наглядальнікі выставы не дапускаюць блізка да экспанатаў, каб чалавечае дыханне не павялічвала тэмпературу каля вырабаў.

 

 Шакаладны хлеб.

 

Каля Эйфелевай башні і егіпетскай піраміды стаяць крэслы, на якіх можна зрабіць сваё фота з салодкімі гістарычнымі помнікамі. Дазвол на фота і відэаздымку ўваходзіць у кошт квітка. Квіток каштуе 25 тысяч для дзяцей, 35 тысяч для студэнтаў і пенсіянераў, 45 тысяч для дарослых.

 

Сярод іншых на выставе прысутнічаюць дзіцячыя вырабы з шакаладу. Яны былі зроблены на прафесійным майстар-класе каманды Нікаля Папова.

 

Кожны мае магчымасць паўдзельнічаць у такім майстар-класе. Працаўнікі музея паведамілі, што каштуе гэта 100 тысяч, трэба патэлефанаваць па нумарах 8025 743 15 47 альбо 8029 214 35 18. Калі набярэцца група з 20 чалавек, то будзе прызначаная дата і майстар-клас адбудзецца.