Dzieciuki прэзентавалі анімацыйны кліп “Ладдзя роспачы”

|

“Мы паспрабавалі паэксперыментаваць з гучаннем і песня атрымалася не зусім падобная на тое, што мы рабілі раней: нейкая сумесь змрочнага рок-н-рола з элементамі кантры. Гэта не азначае, што мы будзем рухацца ў гэтым накірунку, але гэта сведчыць яшчэ раз пра тое, што мы будзем эксперыментаваць і надалей”, – сказаў парталу “Тузін Гітоў” вакаліст гурта Алесь Дзянісаў.

 

Dzieciuki ўжо працуюць над наступным кліпам – гэта мае быць відэа на ўжо вядомую песню “Сумнае рэгі”, якая ўвайшла ў дэбютны альбом “Гарадзенскі гармідар”.