Аркестр прыехаў
Відаць, хутка ўжо з’явіцца новая мода: выказвацца ў падтрымку ізраіліцян або палестынцаў. Даказваць, хто калі і чыю зямлю заняў і хто ў тым вінаваты, каб выказацца абазнанасцю ў праблемах свету. Між тым, у часе паміж чарговымі ўзмацненнямі канфлікту на Блізкім Усходзе, выходзяць фільмы, такія як «Аркестр прыехаў». Размаўляць пра іх значна прыемней, чым пра вайну.