Куды пайсці ў Гродне ў выходныя 19-20 сакавіка

|

 

 

Жывая бібліятэка “Сямейны фотаальбом”

 

Разам з “жывымі кнігамі” пагартаем старонкі сямейных альбомаў, “пачытаем” гісторыі пра жыццёвыя авантуры і прыгоды, неспадзяваныя вандроўкі і знаёмствы, а таксама пачуем кранальныя сямейныя легенды ды гісторыі кахання. Падрабязней тут.

 

Калі: 19 сакавіка, 12.00

Дзе: вул. Будзёнага, 48а-200

За колькі: за так

 

 

“КубикCity”

 

Калі: 19 сакавіка, 17.00

Дзе: ГЦ OldCity, вул. Дубко, 17

За колькі: за так

 

Бясплатныя гульнятэкі – добрая магчымасць пазнаёміцца з настольным гульнямі і правесці час у вялікай кампаніі. З самымі рознымі настолкамі можна пазнаёміцца па суботах у OldCity.

 

 

Дзе ў Гродне правесці Гадзіну Зямлі і чым заняцца дома ў цемры?

 

 

Майстар-клас па англійскай мове для дзяцей

 

На занятках ад Цэнтра англійскай мовы Mr.English разам з выкладчыкамі дзеці вывучаць шмат новых слоў , а таксама зробяць яркія вырабы. На кожным занятку разыгрываюцца салодкія прызы.

 

Калі: 20 сакавіка, 14.00-16.00

Дзе: ГЦ OldCity, вул. Дубко, 17

За колькі: за так

 

 

Tandem Evenings in Hrodna meets Couchsurfers

 

Гэта магчымасць пазнаёміцца з іншымі людзьмі, якім цікава падарожнічаць, прымаць гасцей і сустракаць на сваім шляху прыгоды. На сустрэчы вы зможаце падзяліцца сваім досведам мінyлых падарожжах ці планамі на будучыню. Падрабязней тут.

 

Калі: 20 сакавіка, 16.30

Дзе: Nesterka bar, вул. Маставая, 35

За колькі: за так