Удзельнікі Tandem Evenings сустрэнуцца з каўчсёрферамі ў Nesterka bar

|

Гэта магчымасць пазнаёміцца з іншымі людзьмі, якім цікава падарожнічаць, прымаць гасцей і сустракаць на сваім шляху прыгоды. На сустрэчы вы зможаце падзяліцца сваім досведам мінyлых падарожжах ці планамі на будучыню.

 

Арганізатары запрашаюць тых, у каго ўжо ёсць досвед карыстання каўчсёрфінгам, і тых, каму проста цікава даведацца пра досвед іншых.

 

Паколькі арганізатарам сустрэчы з’яўляецца праект Tandem Evenings in Hrodna, прапануем таксама пад час сустрэчы камунікаваць на мовах, якія мы ведаем, а не толькі на тых, якімі карыстаемся кожны дзень.

 

Як жыць, падарожнічаць і не збанкрутаваць. Гарадзенка расказала пра сакрэты бюджэтных паездак

 

Tandem Evening in Hrodna гэта некамерцыйны праект сфакусаваны на абмене мовамі і культурамі. Удзельнікі сустракаюцца, каб камунікаваць на розных мовах і дзякуючы таму павышаць свае моўныя кампетэнцыі. Арганізатар моўных сустрэч – ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”.

 

Couchsurfing.com гэта сайт, дзякуючы якому можна знайсці начлег у іншым горадзе ці краіне, запрасіць гасцей да сябе ці пазнаёміцца і дамовіцца на сустрэчу з мясцовымі ў час падарожжа.  

 

Сустрэча адбудзецца ў нефармальнай абстаноўцы ў бары “Несцерка” (вул. Маставая 35, будынак Драмтэатра), у нядзелю, 20 сакавіка, у 16.30.

 

Спасылка на сустрэчу на сайце www.couchsurfing.com

Спасылка на сустрэчу ў ВК