Дзе ў Гродне правесці Гадзіну Зямлі і чым заняцца дома ў цемры?
Гадзіна Зямлі – сімвалічная акцыя. Выключаючы святло, чалавек паказвае, што асэнсоўвае вычарпальнасць зямных рэсурсаў і падтрымлівае іх разумнае спажыванне. У Гродне акцыя праводзіцца з 2011 года.
Куды пайсці, калі не хочацца сядзець дома?
Этнакрама “Цудоўня”
У 20.30 у “Краме Ц” пакажуць тэатр ценяў — эпізод з твора “Маленькі прынц” Экзюперы. Пасля яго плануецца канцэрт з удзелам гарадзенскіх музыкаў Івана Пачывалава, Васіля Валошчыка і Алеся Дзянісава. Як кажуць арганізатары, акцыя больш сімвалічная, чым сур’ёзная.
Калі: 19 сакавіка, 20.00
Дзе: Крама Ц, вул. Вялікая Траецкая, 14
Фота: alexismacnab.com
Веган-бар “Nesterka”
У 20.30 тут на гадзіну выключаць святло. Можна будзе насалоджвацца бульбургерамі і фалавелем, эканомячы прыродныя рэсурсы.
Калі: 19 сакавіка, 20.00
Дзе: Nesterka-bar, вул. Маставая, 35
Цэнтр адпачынку і развіцця “Партал”
З 17.00 у “Партале” будуць паказваць экалагічнае анімэ “Прынцэса Мананокэ”. У 19.30 ля будынку пасадзяць дрэва ў памяць аб акцыі, а з 20.30 традыцыйная пятнічная гульнятэка будзе ісці пры свячах. З 14 па 19 сакавіка ў “Партале” таксама праводзіцца збор батарэек.
Калі: 19 сакавіка, 17.00
Дзе: Цэнтр “Партал”, вул. Вялікая Траецкая, 31
Што рабіць, калі не хочацца нікуды ісці?
Рамантычная вячэра пры свячах
Прыгатуйце вячэру, запаліце свечы, запрасіце таго, хто вам не абыякавы. Легкі паўзмрок расслабляе і наводзіць на шчырыя размовы.
Фота: makeupandbeauty.com
Прыняць ванну з аромасвечкамі
Цёплая вада расслабляе і танізуе. А любімыя водары, пена і паўзмрок падораць яшчэ больш задавальнення. Каб экалагічна зэканоміць ваду, можна прыймаць ванну не па адному.
Фота: flickr.com/photos/gevaephotography/
Пабыць сам-насам з сабой
У нашым хуткаплынным жыцці рэдка знойдзецца час, каб проста пасядзець, падумаць пра жыццё і памарыць. У Гадзіну зямлі гэта можна зрабіць, не адхіліючыся на чарговае паведамленне і апавяшчэнне. Хто ведае, магчыма, гадзіна роздумаў дасць новы віток вашаму жыццю.
Фота: unsplashcom/warlengvasco
Пагуляць па начным горадзе
Калі вы апошні раз гулялі па вячэрнім ці начным Гродне? Менавіта гулялі, а не вярталіся з працы ці ішлі ў краму? Горад змяняецца пастаянна. Прайдзіцеся на цэнтры – і вы можаце заўважыць новыя месцы, у якіх вы яшчэ не былі. Капучына ці латэ на вынас сагрэе і зробіць прагулку прыемнейшай.
Паваражыць пры свячах
Прызнайцеся – усім цікава, што ад нас хавае жыццё. Нашы продкі гэтую цікавасць задавальнялі – варажылі. Пра падручныя сродкі варта паклапаціцца загадзя. У інтэрнэце ёсць гаданні па картах, люстэрку і нават кнігах. Праўда, уражлівым людзям трэба ставіцца да гэтага асцярожна. Некаторыя прадметы сапраўды могуць хаваць містычныя ўласцівасці.
Фота: thetarotroom.com
Пазваніць родным і сваякам
За гадзіну можна паспець пазваніць усім сваякам і даведацца пра ўсе іх справы. Пасля такіх душэўных размоў вам захочацца ладзіць Гадзіну зямлі часцей, чым раз на год.
Фота: unsplash.com/gilleslambert
Расказваць страшныя гісторыі ці зладзіць спірітычны сеанс
Калі ў вас стальныя нервы, збярыце сяброў, запаліце свечкі і расказвайце адзін аднаму страшныя гісторыі. Або зладзьце спірытычны сеанс і адчуйце сябе часткай інтэлігенцыі пачатку ХХ стагоддзя, якая іх так любіла. Збірайце самых правераных сяброў. А то раптам нехта спалохаецца і Гадзіна зямлі сарвацца.
Фота: unsplash.com/imwilliamwilliams
Тэатр ценяў
Гэта спадабаецца дзецям. Ці не ўсе ў дзяцінстве спрабавалі паказаць зайчыка і птушку ценямі рук?
Фота: everydaykiss.com
Зладзіць чайную цэрымонію
Для яе акурат патрэбна забыць пра дзённы клопат і расслабіцца.
Фота: unsplash.com/veeo
Першае фота: instagram.com/kuzas_a/