Першы дзень Mirum Music Festival: ад чылаўту да вялікіх эмоцый
Той, хто пасля мінулагодняга Mirum’а чакаў вялікіх чэргаў, праблем з лайнапам ці агульнага хаосу – памыляўся. Фестываль у 2016-м пачаўся спакойна, без касякоў з боку арганізатараў, затое з вялікімі эмоцыямі ад музыкі, што напоўніла летні вечар.