“Мастацтва межаў не мае” – у Гродне прашла Летняя школа мастацтва для дзетак
Арганізатарам Летняй школы “Сустрэчы з мастацтвам” з’яўляецца Саюз палякаў у Беларусі. Як падкрэсліваюць арганізатары, у мастацтве межаў няма. Можа таму, пасля ўваходу ў зал, дзе займаліся дзеткі, можна было пачуць і рускую, і польскую, і беларускую мовы – з акцэнтам і без. І так – на працягу двух тыдняў.
“Тут дзеці з Гродна – шмат палякаў, беларусаў, ёсць і дзеткі з Польшчы – напрыклад тыя, якія праводзілі канікулы ў сваіх дзядуляў і бабуляў,” – распавядаюць арганізатары.
Працаваць з юнымі мастакамі запрасілі выкладчыкаў-мастакоў з Літвы: Лена Хвіція займалася з малымі гарадзенцамі жывапісам, Ірма Балакаўскайте – графікай.
Аднак міжкультурныя і палітычныя межы – гэта адно. Другое – межы творчасці. Удзельнікі Летняй школы знаёміліся ў новымі тэхнікамі мастацтва, малявалі у залі і на пленэры, дзяліліся ідэямі і сваім бачаннем навакольнага свету. “Пленэры для дарослых праходзяць часта, але заўсёды хацелася зрабіць такі занятак для дзетак. І гэта спрацавала – падчас школы паўсталі сапраўды добрыя працы.” – распавядаюць выкладчыцы. Яны падкрэсліваюць, што дзеткі малююць свет так, як яго бачаць, а не паводле нейкіх узораў. Тое, што захапляе ў працах удзельнікаў больш за ўсё – гэта колеры.
Як падкрэслівае Ірма Балакаўскайте – выкладчыца і мастачка, ва ўспрыманні мастацтва галоўнае забыць пра межы, што існуюць ўнутры сябе: “Для кожнага чалавека, які хоча займацца творчасцю, галоўнае – знайсці ў сабе ўнутраную свабоду”. Таму падчас Летняй школы дзеткам ніхто не падказваў што маляваць і як – яны атрымалі тэму, якую самымі развівалі надалей.
Агульнвй тэмай школы з’яўляўся горад. Месца, у якім дзеці жывуць, іх натуральнае асяроддзе, дзе яны праводзяць шмат часу, асабліва – на канікулах. Падчас першых заняткаў ўдзельнікі і настаўнікі занімаліся на пленэры – прыглядяліся да горада і пераносілі на паперу тое, што бачаць. Потым – малявалі горад сваёй мары, а таксама – стваралі з кардону сваю вуліцу. “Вельмі важна, глядзець на тое, што малюем. Часам нам здаецца, што нешта памятаем, але насамрэч – памятаем недакладна.” – распавядае Ірма Балакаўскайте.
У праекце ўдзельнічалі дзеці ў розным узроўням валодання мастацкімі тэхнікамі. “Мы не ведалі, якія дзеці прыйдуць – ці гэта будуць вучні мастацкіх школ, ці дзеці, якія ніколі не занімаліся мастацтвам. Але сёння, пасля двух тыдняў, я ўжо не ведаю, хто вучыцца ў мастацкай школе, а хто не.” – распавядаюць пра праект выкладчыкі.
У суботу 23 ліпеня адбудзецца адкрыццё выставкі прац удзельнікаў праекта.У музычнай частцы імпрэзы прагучаць сярод іншых і польскія песні. Таксама можна будзе пазнаёміцца і паразмаўляць з юнымі мастакамі.
Мерапрыемства пачнецца ў 16.00, па адрасу вул. Бузёнага 48а-63, памяшканне 100 (унутраны дворык польскага консульства).