Першы дзень Mirum Music Festival: ад чылаўту да вялікіх эмоцый

Рашэнне зрабіць фестываль двухдзённым і не ставіць вялікай колькасці выступаў у адзін дзень было выдатнай ідэяй арганізатараў Mirum Music Festival. Публіка прыехала расслабленай, ахвотна карысталася сонцам пасля завяршэння працоўнага тыдня, ніхто нікуды не спяшаўся, як летась, чэргаў за ежай ці ў прыбіральню не было.

 

 

Пад выступы першых гуртоў –  беларускіх Videclub i Bonehider – публіка проста расслаблялася, лежучы на пуфах ці траве. Цёплае сонца спрыяла таму, каб не рухацца з месца. Нават гарачыя заклікі вакалісткі другога з гуртоў не прыцягнулі публікі пад сцэну.

 

 

Пазітыўнай энергіяй уразіла Cherryvata, вакалістка якой наладзіла вельмі добры кантакт са слухачамі. Настолькі добры, што ўсе пабеглі пад танцаваць з ёй.

 

Група The Hardkiss са сваім вострым гучаннем не ўпісалася ў створаную папярэднімі выступоўцамі атмасферу, затое выклікала шмат эмоцыі і разагрэла публіку. Да таго ж прыцягвала сваім сцэнічным вобразам.

 


 

Невялікая змена в лайнапе, якія тычылася апошніх выступаў, паўплывала на фестываль толькі пазітыўна. Брытанскія Red Snapper сустрэліся з поўным эмоцый прыняццем прысутных, што адляталі ў танцы пад джазавыя гукі са сцэны.

 

 

На выступ “Вагонаважатых” з Украіны засталіся далёка не ўсе. Напэўна, не толькі з-за холаду, які прыйшоў разам з надыходам ночы, але і таму, што група вельмі адрознівалася ад папярэдніх у плане музыкі і, можа быць, сваёй спецыфікай не ўпісалася ў якасці працягу вечара.

 

 

Другім днём гасцей фестывалю чакаюць не менш цікавыя нумары. Сярод іх – Prokop JNR & Klaxons Brass – цэлы аркестр інструментаў, зорка беларускай музычнай сцэны гэтага году NAVI, а таксама Onuka з Украіны, якія на Mirum Music Festival выступяць ужо другі раз. Гэта найбольш чаканы выступоўца фестывалю.

 

На трэці дзень арганізатары рыхтуюць дамашняе афтэрпаці пад музыку ад дыджэяў, таму, калі хто яшчэ не вырашыўся, раім збіраць рэчы і падцягвацца на зялёны луг Мірскага замка.