У Гродна прыехаў новы Генеральны консул Польшчы. Ужо запланаваны сустрэчы з мясцовымі ўладамі
У Гродна прыехаў новы Генеральны консул Рэспублікі Польшчы Яраслаў Ксёнжэк, паведамілі “Твайму стылю” ў консульстве. Пакуль не паведамляецца, калі консул афіцыйна пачне сваю працу. Напэўна, яго місія распачнецца ў верасні. Вядома, што ўжо на наступнымі тыдні ён плануе сустрэцца з мясцовымі ўладамі. Таксама яго ўжо бачылі на адкрыцці выставы ў галерэі Тызенгаўза 23 жніўня.