Міжнародны фестываль праваслаўных спеваў “Каложскі дабравест” распачаўся фотавыставай “Нашы храмы”

|

Працы сябраў народнага фотаклуба “Гродна” прадстаўленыя ў абласным цэнтры народнай творчасці па вул. Савецкай, 8. Адкрыццё гэтай выставы стала першай падзеяй у межах ХІІІ фестывалю “Каложскі дабравест”.

Гарадзенскія школьнікі змагаюцца ў конкурсе па творах Васіля Быкава

Пяты, юбілейны конкурс сачыненняў “І толькі слова ў вяках жыве”, які праводзіць ГрДУ імя Янкі Купалы, ужо набліжаецца да завяршэння, але школьнікі старэйшых класаў яшчэ маюць мажлівасць паўдзельнічаць у ім. Сёлета конкурс прысвечаны творчасці Васіля Быкава, якому ў гэтым годзе споўнілася б 90 год.

Ці Дзмітрый Іваноў з “Адзіс Абебы” выступіць з канцэртам “За грамадскую маральнасць”?

Ужо двойчы быў забаронены выступ у Гродне зоркі беларускага рэгі Дзмітрыя Іванова з гурта “Адзіс Абеба”. Чыноўнікі ад культуры баяцца, што музыка падчас канцэрту ў культурнай сталіцы Беларусі будзе паводзіць сябе амаральна.

40 партрэтаў гарадзенак прадставіла фатограф Наталля Дораш

Выстава “Гараджанкі” – частка вялікага праекта “Жыхары Гродна” – адкрылася 7 лютага ў галерэі “У Майстра”. Яе аўтар – вядомы гарадзенскі фатограф Наталля Дораш.

Гарадзенскі музей “ажывіў” дзеячаў эпохі караля Станіслава Панятоўскага

У Новым замку з’явіцца тэатральная пастаноўка пра жыццё і дзейнасць апошняга караля Рэчы Паспалітай. Акрамя гістарычнага экскурсу ў эпоху Станіслава Аўгуста анімацыйная праграма прапануе гледачам бальныя танцы і дэгустацыю.

Гарадзенец напісаў песню пра Майдан

Больш за 5 000 праглядаў на YouTube за першыя дзеcяць гадзін ды мноства прыватных паведамленняў ад звычайных украінцаў атрымаў гарадзенец Пётр Клюеў, які жыве і працуе ў Мінску. Гэта вынік таго, што ён напісаў песню пра Майдан.

Фотамастачка Марыя Завіноўская запрашае ў свет “ілюзіі рэальнасці або рэальнай ілюзіі”

|

Персанальная выстава гарадзенскай фотамастачкі Марыі Завіноўскай “Ілюзія рэальнасці або рэальнасць ілюзіi” працуе ў галерэі “Крыга” з 28 студзеня. На выставе прадстаўлены здымкі, зробленыя у двух каралеўскіх гарадах, упадабаных аўтаркай – у Гродне і Кракаве.

Музей Багдановіча ў Гродне стаіць зачынены. Усе супрацоўнікі звольненыя

З пачатку студзеня 2014 гарадзенскі музей Максіма Багадановіча закрыўся “па тэхнічных прычынах”. Ён меў ізноў стаць літаратурным аддзелам гісторыка-археалагічнага музею, як было да 1995 года, але, фактычна, на сённяшні дзень ён стаіць зачынены.

“Разрушыцеля” прэзентавалі ў афлайне

|

25 лютага ў галерыі “Крыга” прайшла прэзентацыя электроннай кнігі Сцяпана Стурэйкі “Разрушыцель”. Прыйшлі і тыя, хто ўжо прачытаў кнігу, і тыя, хто спадзяваўся пабачыць папяровую версію.

У Гродне прэзентавалі другі выпуск “Новага замку”

У сераду, 22 студзеня, у гарадзенскім Новым замку прэзентавалі ўжо другі нумар літаратурнага альманаху, які акурат так і называецца – “Новы замак”. Альманах другі год запар выдае абласная філія Саюза беларускіх пісьменнікаў.