Гарадзенец напісаў песню пра Майдан

Біснесовец і музыка Пётр Клюеў, родам з Гродна, жыве і працуе ў Мінску. Пасля таго, як у Кіеве ў выніку пратэстаў загінулі людзі, ён напісаў песню, якой падзяліўся з сябрам. У выніку яна трапіла на сайт беларускай служба Радыё Свабода, а сам спявак атрымаў у сацсетках мноства прыватных паведамленняў з падзякамі ад звычайных украінцаў.

 

“Я напісаў песню, бо сэрца літаральна аблілося крывёю. Я не мог паверыць, што там у Кіеве могуць загінуць людзі. Як толькі пра гэта пачуў, сеў за раяль і за ноч цяжкай працы ўсё напісаў. У мяне пытаюцца: чаму песня сумная, калі Майдан усё роўна пераможа? Але яна такая, бо прысвечана загінулым. Сумна, што ў ХХІ стагоддзі даводзіцца плаціць жыццём невінаватых за тое, каб проста знайсці свой шлях”.

 

Пётр зусім не думаў пра тое, ці стане песня заўважнай у інтэрнэце. Гэта проста яго асабістыя, вельмі інтымныя перажыванні адносна таго, што адбываецца ва Украіне. Песня не пісалася ані дзеля рэкламы, ані дзеля таго, каб пра спевака ўзгадалі СМІ. “Я проста выканаў сваё пакліканне, напісаўшы гэта. Людзі гэта адчуваюць, інакш не было б столькі праглядаў і пазітыўных водгукаў”.

 

У музычным плане песня ніяк не арыентавалася – спявак проста ўклаў туды крык душы, не замарочваючыся моцна музычным бокам.