У Гродне прэзентавалі другі выпуск “Новага замку”

На прэзентацыю прыехалі літаратары з Мінска: старшыня СБП Барыс Пятровіч, яго намеснік Алесь Пашкевіч і памочнік Усевалад Сцебурака, а таксама бард Алесь Камоцкі, выступ якога закрываў вечар.

 

У альманаху, падзеленым на раздзелы прозы, паэзіі, перакладаў, дзённікаў і мемуараў, змешчаны творы каля 20 літаратараў, як сталых, так і маладых, якія жывуць на Гарадзеншчыне. Многія аўтары прысутнічалі на прэзентацыі, у тым ліку і ўкладальнік Сяргей Астраўцоў (выступае на фота вышэй).

     
  Пра прэзентацыю першага нумару “Новага замку” ў сакавіку 2013 чытай тут.  
     

 

Прэзентацыю вяла Ала Петрушкевіч

Барыс Пятровіч паказвае каляндар “Першапачатак”, выдадзены да 80-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў

Літаратуразнаўца Аляксей Пяткевіч грунтоўна выказаўся пра змест альманаху

Выступае Данута Бічэль