Фотафакт: У Гродне пераблыталі Янку Купалу з Якубам Коласам

|

Такі “ляп” заўважыў на сваёй старонцы ў Фэйсбук паэт Міхась Скобла. На білбордзе прыведзеныя словы Якуба Коласа: “Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за родную мову”, а над імі красуецца надпіс “Год культуры”.

 

У гарвыканкаме “Твайму стылю” паведамілі, што пра памылку ведаюць, і білборд на вуліцы Каліноўскага ўжо мяняюць.