“Зорку пуцяводную” можна ўбачыць у Гродне: Музей гісторыі рэлігій адкрыў выставу іканапісу

|

 

“Яна тая, што вядзе па шляху ісціны і жыцця, яна затупніца ўсяго рода чалавечага перад Богам, яе абразам маліліся выпраўляючыся ў дальні шлях”, – адзначыла, адкрываючы выставу, дырэктарка музея Рыта Янчалоўская. Яна лічыць, што збор унікальных абразоў дапаможа гарадзенцам на шляху да Бога і самаўдасканалення.

 

Гаспадары і ганаровыя госці на адкрыцці выставы (злева направа): протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, настаяцель Каложскай царквы, Рыта Янчалоўская, дырэктарка Музея гісторыі рэлігіі, Аляксандр Лойка, прадстаўнік аргкамітэта фестывалю “Каложскі благавест”, Ірына Ахатніцкая, аўтарка ідэі і канцэпцыі выставы


Протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, настаяцель Свята-Барысаглебскай Каложскай царквы, назваў выставу адным з галасоў благавесту ў Гродне. “Мы радуемся, што наш горад – цэнтр не толькі свецкай, але і духоўнай культуры”. У падарунак музею ад храма святар перадаў маркі, капэрты і пачтовыя карткі з выявай Каложы, што былі выдадзены летась Белпоштай да Божага нараджэння.

 

Філатэлістычны падарунак да адкрыцця выставы зрабіў музею настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў. Гэта маркі, капэрта і паштовыя карткі з выявай храма, выдадзеныя летась Белпоштай

 

Музей стаў сапраўдным летапісцам фестываля – тут захавілі афішы, фотаздымкі, запрашальныя білеты музычнах імпрэз за ўсю гісторыю яго існавання. Гэта адзначыў у словах падзякі рэгент хора Свята-Пакроўскага сабора Аляксандр Лойка.

 

Разам з абразамі Божай Маці Адзігітрыі на выставе прадстаўлены “летапіс” фестывалю “Каложскі благавест” – фотаздымкі, афішы, квіткі за 15 гадоў яго існавання

 

Аўтарка ідэі і канцэпцыі выставы Ірына Ахатніцкая (на галоўным здымку) распавяла пра іконы, прадстаўленыя ў экспазіцыі. Тут можна пабачыць Адзігітрыі смаленскія, ціхвінскія, казанскія і афонскія.

 

 

Разам з іконамі на выставе прадстаўлены Евангеллі і ўзоры сучаснага іканапісу.

 

Аўтарка вышываных ікон  – гарадзенка Галіна Курносава з мужам

 

“Стварэнне іконы не проста творчая праца, гэта хрысціянскі подзвіг”

 

На адкрыцці выступіў хор “Санет” з музычнай школы №1. Для гэтай імпрэзы кіраўнічка калектыва Жана Цабенка абрала песню на верш Сяргея Ясеніна “О Матерь Божия, спади звездой”.

 

 

Афішу выставы (на галоўным здымку) з выявай Каложскай царквы і Божай маці Адзігітрыі – пуцяводніцы намаляваў мастак Дзмітрый Асадчы.

 

Пабачыць “Зорку пуцяводную” ў Музеі гісторыі рэлігіі можна да 31 сакавіка.

 

Фота і відэа аўтаркі