Гарадзенка малюе партрэты крошкай з аўтаколаў
Сваёй працай мастачка вырашыла не толькі развіваць у Беларусі новы напрамак, але і звярнуць увагу грамадскасці на праблемы навакольнага асяроддзя.
Юлія Коўш: “Маё захапленне звязана не толькі з мастацтвам, але і з экалогіяй. Я лічу, што такім спосабам можна прыцягнуць грамадскасць да праблем навакольнага асяроддзя. Бо шыны можна не толькі выкідваць на сметнікі ці перапрацоўваць, але і выкарыстоўваць у мастацтве, каб даць ім другое жыццё”.
У траўні 2013 Юлія Коўш ужо стварала партрэт караля поп-музыкі Майкла Джэксана. За ім рушылі ўслед партрэты Стыва Джобса і Янкі Купалы. З архітэктуры Юлія намалявала Лютэранскую кірху. У будучыні дзяўчына плануе адлюстроўваць старадаўнюю гарадзенскую архітэктуру, а таксама маляваць асобныя вулачкі, аркі і балконы будынкаў.
Мастачка любіць працаваць з новымі матэрыяламі. У сваіх малюнках яна таксама выкарыстоўвае шынныя тэкстыль і металакорд, а для фону або прамалёўкі дэталяў – пастэльныя фарбы.
Юлія Коўш: “Мне было цікава, якім нованароджаны прынц Джордж будзе праз 25 гадоў. Вельмі хацелася, каб ён стаў абаронцам экалогіі і ў будучыні тварыў добрыя справы”.
Партрэт прынца мастачка будзе захоўваць у сябе дома, калі ён не сыдзе з дабрачыннага аўкцыёну. Дзяўчына не выключае, што пры вялікай колькасці малюнкаў яна арганізуе выставу сумесна з кампаніяй “Экалагічная Альтэрнатыва”, якая дае ёй шынную крошку.