У Гродне на дарогу выйшлі танцуючыя “зомбі”
Танцоры балета Яўгена Якуша ў “акрываўленым” грыме сумесна з Гродзенскай ДАІ і АўтаГродна вырашылі незвычайным спосабам дагрукацца да свядомасці ўдзельнікаў вулічнага руху. “Жывыя” ахвяры аварый 22 кастрычніка зладзілі танцавальную акцыю на праспекце Касманаўтаў.