У Гродне на дарогу выйшлі танцуючыя “зомбі”
Аўта-флэшмоб арганізавалі для таго, каб заклікаць пешаходаў і вадзіцеляў быць больш уважлівымі і акуратнымі на дарогах. Менавіта праблема траўматызму пры аўтамабільных аварыях з’яўляецца сёння адной з найбольш актуальных для ДАІ.
Па словах начальніка адзела агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўгена Дудко, Гродзенская ДАІ з задавальненнем падтрымала ідэю акцыі.
“У апошнія гады можна заўважыць актыўную працу ДАІ. Мы не робім нешта дзеля “галачкі”, а робім нестандартна і крэатыўна, каб данесці да людзей праблему траўматызму на дарозе. Таму мы гатовыя ісці ў нагу з часам і праводзіць любыя прафілактычныя мерапрыемствы, нават самыя нестандартныя”.
Месца было абрана невыпадкова. Як паведаміў прадстаўнік сайта АўтаГродна Міхаіл Кунцэвіч, недалёка ад гэтага пешаходнага пераходу нядаўна ледзь не адбылася трагедыя.
У раёне аўтавакзала кіроўца праехаў скрыжаванне на чырвоны сігнал светлафора сярод натоўпу людзей. Аднак, каб не ствараць цяжкасцяў у ажыўленым месцы, акцыя перамясцілася на праспект Касманаўтаў.
Дадзеная аўта-акцыя ўжо другая ў скарбонцы танцавальнага калектыву. Мастацкі кіраўнік шоў-балета Яўген Якуш кажа, што для танцораў гэта ўжо нешта большае, чым проста выйсці на дарогу ў грыме і танцаваць.
Чытай пра іншыя акцыі балета Яўгена Якуша:
|
||
Здымкі Вольгі Мілавай