Дзеці “жывым калідорам” нагадалі гарадзенцам аб дзяцячай смяротнасці

|

Мерапрыемства праводзіцца для таго, каб гарадзенцы змаглі ўшанаваць памяць 64 дзяцей, якія загінулі за апошнія 10 гадоў на дарогах вобласці.

Яўген Дудко, начальнік адзела агітацыі і прапаганды ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці:

 

“Мы не будзем называць гэта мерапрыемства акцыяй, а назавем гэта Днём памяці дзяцей, якія загінулі ў ДТЗ. Аналагаў дадзенага мерапрыемства, якое ўздзейнічае на розум дарослых, няма. Калі адбываецца ДТЗ з удзелам дзіцяці, то ў гэтым вінаватыя мы – ДАІ, настаўнікі, якія не навучылі, і дарослыя, якія недагледзелі”.

У акцыі прынялі ўдзел вучні 6-8 прававых і кадэцкіх класаў гарадскіх школ №№12, 23 і 33. Жывы калідор стаяў уздоўж вуліцы Горкага ад Дома навукі і тэхнікі да крамы “Мока”.

У руках кожнага школьніка мінакі і ўдзельнікі дарожнага руху змаглі ўбачыць плакаты з імем, прозвішчам, узростам і датай гібелі кожнага дзіцяці.

Таксама ў рамках акцыі святары каталіцкай і праваслаўнай царквы акрапілі праязджаючыя машыны, а дзеці павязалі на дзвярных ручак стужкі з колерамі светлафора.

Ксёндз Валерый, святар Кафедральнага Сабору:

 

“Нас, як духоўных асобаў, запрасілі на акцыю работнікі ДПС. Мы асвячалі машыны, кіроўцаў транспартных сродкаў і іншых удзельнікаў руху, каб у будучыні яны не былі прычынамі смерці людзей”.

Акцыя праводзілася на фоне адбіваючага стукі ківача і аўдыяроліка з інфармацыяй аб дзіцячай смерці на дарогах. У канцы мерапрыемства школьнікі выпусцілі ў неба белыя шары.

Упершыню такая акцыя прайшла ў Лідзе ў 2009 годзе. Сёння мерапрыемствы ў памяць аб загінуўшых дзецях правялі ў Лідзе, Слоніме і Смаргоні.

 

Здымкі Яна Лялевіча