Гарадзенскія ўрачы кансультавалі людзей у “вулічнай” паліклініцы
Тут былі і пенсіянеры, і моладзь, і мамы з дзецьмі, якія прыйшлі даведацца аб стане свайго здароўя, памераць ціск і тэмпературу цела. На свежым паветры агляд праводзілі эндакрынолаг, фітатэрапеўт, педыятр, тэрапеўт, кардыёлаг і ўрач-валеолаг.
Звыклых “паліклінікскіх” чэргаў і даўкі не было, таму што на прыём прыйшлі самыя актыўныя і тыя, каго не спалохаў дождж.
Акрамя кансультацый дактароў, гарадзенцы змаглі пакаштаваць карысных прадуктаў, якія на акцыі дэманстравалі прадпрыемствы “Малочны мір” і “Гроднахлебпрам”. “Малочны мір” зладзіў дэгустацыю лячэбнага напою “Біфітат”, сыраваткі з “Мечнікаўскай” (балгарскай) палачкай і дзіцячага пітнога ёгурта. “Гроднахлебпрам” паказаў асартымент хлеба для дыябетыкаў, дыетычнага і бездражжавога хлеба, а таксама прадукцыі з зернямі і сухафруктамі.
Фармацэўтычная кампанія “Падіс’С” сагравала ўсіх жадаючых фітачаем з рамонка і эхінацеі, а сетка аптэк “Фармацыя” сумесна з прадстаўнікамі вытворцаў БАДаў, вітамінаў і травяных бальзамаў распавялі гараджанам аб натуральных ахоўных сродках ад прастуды і грыпу.
Паводле слоў урача-валеолага Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алены Раманчук, інфармацыйна-асветніцкая акцыя праводзіцца ў Гродне ўжо ў трэці раз, пачынаючы з 2010 года.
align=”left” alt=”Алена Раманчук, Елена Романчук, ОЦГЭиОЗ Гродно” >“Прыём вядуць лекары гарадзенскіх паліклінік. Эндакрынолаг – з эндакрыналагічнага дыспансера, дэрматолаг – са скурвендыспансера, фітатэрапеўт – з “Фармацыі”. Мы запрашаем сюды лекараў, якія карыстаюцца папулярнасцю ў людзей і могуць зрабіць дыягностыку без адмысловай апаратуры.
Мы робім максімальную працу, якую можна зрабіць, каб правесці кансультацыі на вуліцы. Напрыклад, у тэрапеўта і кардыёлага больш дарослыя пацыенты. У педыятра – падлеткі і мамы з дзеткамі.
Сёння мы планавалі акцыю працягласцю две гадзіны. Час выбіраем такой, каб быў канец працоўнага дня, і людзі на шляху з працы змаглі зайсці да нас”.
Для пазітыўнага настрою навучэнцы гарадскіх школ і каледжаў арганізавалі для ўдзельнікаў акцыі канцэртную праграму, а псіхолаг абластнога цэнтра правяла бяспройгрышную латарэю, дзе прыз атрымаў кожны, хто правільна адказаў на пытанні. Таксама традыцыйна сацыёлагі цэнтра гігіены правялі апытанне на тэму папулярызацыі здаровага ладу жыцця, дзе высвятлялі, якія ў гараджан традыцыі па захаванню здароўя.
Мэта штогадовай акцыі “Мой здаровы горад” – прыцягнуць увагу гарадзенцаў да праблем захавання і ўмацавання здароўя, а таксама прапаганда здаровага ладу жыцця і прафілактыкі розных захворванняў.
Здымкі аўтаркі і Яна Лялевіча