На “Мова Нанова” гарадзенцы размаўлялі пра кавярні і ўзгадалі легендарную “Батлейку”

Мікола расказаў пра адметныя напоі і смакі “Батлейкі”. Як пацвердзіў Ігар Кузьмініч, “хітом” кавярні былі гарачыя бутэрброды з сырам. Таксама у “Батлейцы” можна было з’есці бутэрброд з ікрой, сасіскі з сырам і без, выпіць амарэта ці медавуху, якую Мікола рабіў уласнаруч.

“Батлейку” ў свой час наведалі шмат вядомых асобаў: Кася Камоцкая, Зянон Пазняк, Зміцер Сідаровіч, Зміцер Бартосік, Лявон Вольскі і ўвесь склад N.R.M. ды іншыя. Госці пакідалі водгукі і аўтографы ў адмысловым нататніку Міколы. А Юры Гумянюк і Алесь Чобат нават расказалі пра свае ўспаміны ў вершах.

Калі кавярня толькі пачала акупацца, пачаліся шматлікія праверкі, у тым ліку з Адміністрацыі прэзідэнта. У выніку ў 1998 годзе “Батлейка” зачынілася.

 

Мікола Таранда захаваў вялізны архіў фота і запісаў. Гарадзенцы на занятку з задавальненнм разглядалі фота маладых N.R.M. ды аўтографы Пазняка.

У якасці задання гарадзенцам прапанавалі ўявіць сябе ў нейкай кавярні і зрабіць запіс у “Кнізе скаргаў і прапаноў”. Яны падзякавалі за “чай з малінавым варэннем” і “беларускія крэветкі”.

Ужо традыцыйна перад заняткамі для дарослых прайшлі заняткі для дзетак.

 

Фота Яна Лялевіча