Фотарэпартаж: Этнафэст-2015 у Гродне спалучыў традыцыю з сучаснасцю

Напачатку выступіла трыа Таццяны Салаўёвай, Аляксандра Блахіна і Ігара Адасіка. Публіка яшчэ адыходзіла пасля аукцыёна Сырнага фестывалю і не надта ўспрымала беларускія народныя песні, нават у сучаснай апрацоўцы. Аляксандр Блахiн – мультыінструменталіст з Ліды, грае на этнічных духавых і вырабляе музычныя інструменты на замову. Вучыўся, між іншым, у знакамітага Мар’яна Скрамблевіча з Адэльска. Музыкі граюць разам ужо пэўны час і выступаюць на фестывалях у Беларусі, Польшчы і Прыбалтыцы.

Пакуль наступны гурт настройваўся, гарадзенцы танцавалі народныя танцы.

Наступным на сцэну выйшаў праект “Вочы”, ужо знаёмы гарадзенцам па леташнім этна-фэсце і выступам на занятках “Мова Нанова”. Гурт існуе тры гады і складаецца з вядомых гарадзенскіх музыкаў з розных гуртоў і праектаў. Сваю музыку яны называюць неа-фолк-рокам.

7 align=”” width=”725″ height=”483″ >

0 align=”” alt=”Этнафэст 2015″ width=”725″ height=”483″ >

1 align=”” alt=”Этнафэст 2015″ width=”725″ height=”483″ >

2 align=”” alt=”Этнафэст 2015″ width=”725″ height=”483″ >

Пакуль гурт “Скудрынка” граў еўрапейскую сярэднявечную музыку, нехта з натоўпу крычаў: “Белоруссия молодцы! Россия и Белоруссия вместе!”

4 align=”” alt=”Этнафэст 2015″ width=”725″ height=”483″ >

6 align=”” alt=”Этнафэст 2015″ width=”725″ height=”483″ >

3 align=”” alt=”Этнафэст 2015″ width=”725″ height=”483″ >

Для выступу этна-эмбіент-транс-хаус трыа DZIVASIL  акурат склалася добрая атмасфера: сцямнела і на пляцоўцы не засталося выпадковых людзей. Гармонія вакала, музыкі і мільгаценне пражэктараў гіпнатызавалі наведвальнікаў.

 

Хэдлайнерамі вечара стаў гурт SHUMA. Зусім нядаўна яны наведалі Гродна, калі выступалі на адкрыцці курсаў “Мова Нанова”. Праўда, тады яны выступалі акапэльна, а цяпер з суправаджэннем электроннай музыкі. Такое выкананне, безумоўна, больш пасавала для вечара.

 

Глядзі таксама: Транспамежны фэст сабраў у Гродне зорак беларускага этна