Постаці 2: Віктар Шалкевіч
Чалавек вядомы сваім ашаламляльным пачуццём гумару, які ў размове нават на сур’ёзныя тэмы ўмудраецца адпусціць дасціпны жарт ці расказаць анекдот.
Сферы занятасці і інтарэсы ў Віктара Шалкевіча вельмі разнастайныя. Гэта пра яго можна сказаць, перарабіўшы вядомую показку, “акцёр, паэт, пявец і на гітары ігрэц”. Чалавек, які ніколі не сядзіць на месцы можа таму, што нарадзіўся ў дарозе.
Віктар Шалкевіч вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. З’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні. Яго песні перакладзеныя на польскую, украінскую, чэшскую ангельскую і нямецкую мовы. За сваю музычную кар’еру выдаў 7 альбомаў.
З’яўляецца аўтарам кніг прозы “Блюз “Вясна”, “Рэквіем па непатрэбных рэчах” і “Мястэчка G. і ваколіцы”. Быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усмешкі “За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры”.
Глядзіце таксама:
Постаці 2: Ала Клемянок (Страшынская)