Постаці 2: Сяргей Чыгрын

|

Чалавек, якога па праву можна назваць слонімскім У.Караткевічам. Як і У.Караткевіч, Сяргей Чыгрын вельмі любіць і шануе сваю матулю. Шануе і ганарыцца сваёй старэнькай хаткай у вёсцы Хадзявічы, якая стаіць больш за сто гадоў. “Мая хата — гэта нешта святое, гістарычнае, дарагое. Тое, што грэе душу”, – кажа пісьменнік.

 

Як і У.Караткевіч, Сяргей Чыгрын – чалавек шматграннага таленту: паэт, літаратуразнаўца, перакладчык, краязнавец і журналіст. Чалавек, які сваёй дзейнасцю садзейнічае актыўнаму пашырэнню беларускасці на роднай Слонімшчыне і ў Беларусі ўвогуле.

 

Аўтар чатырох зборнікаў паэзіі, дзесятка кніг і сотні артыкулаў на гісторыка-краязнаўчую тэматыку. Асаблівай увагі вартыя яго кнігі “Такі іх лёс”, “Іншых шляхоў не было”, “Мастак Антон Карніцкі”, “Жыў роднай песняй”, у якіх апавядаецца пра тых людзей, якія змагаліся за Беларусь, пра тых, якія садзейнічалі і садзейнічаюць развіццю беларускай культуры, гісторыі, літаратуры.

Глядзіце таксама:


Постаці 2: Юрась Мацко

 

Постаці 2: Алесь Сураў

 

Постаці 2: Зміцер Вайцюшкевіч

 

Постаці 2: Ала Клемянок (Страшынская)

 

Постаці 2: Юры Качук

 

Постаці 2: Віктар Шалкевіч

 

Постаці 2: Тамара Вяршыцкая 

 

Постаці 2: Алесь Краўцэвіч

 

Постаці 2: Аляксей Пяткевіч

 

Постаці 2: Алег Жугжда

 

Постаці 2: Данута Бічэль