Постаці 2: Тамара Вяршыцкая

|

Прыгожая, разумная, энергічная жанчына, якая знайшла ў сабе мужнасць працаваць з цяжкай балючай тэмай – тэмай яўрэйскага Халакосту.

 

Дваццаць гадоў прысвяціла яна таму, каб аднавіць і захаваць памяць пра аднятыя жыцці, якім не было дазволена прынесці плён, і каб падрабязнасці гісторыі яўрэйскага супраціву ў Навагрудку сталі вядомыя кожнаму.

 

Менавіта з яе ініцыятывы ў Навагрудскім гісторыка-крязнаўчым музеі створаная экспазіцыя “Музей Яўрэйскага Супраціву”, якая расказвае пра гісторыю самых паспяховых у Еўропе ўцёкаў яўрэяў з нямецкага гета.

 

“Музей Яўрэйскага Супраціву” адкрыты на месцы аднаго з двух былых гета. У былых бараках паказаныя побыт і жыццё яўрэяў у нечалавечых умовах гета, расказваецца пра капанне тунэлю, праз які былі здзейсненыя ўцёкі.

 

Глядзіце таксама:


Постаці 2: Юрась Мацко

 

Постаці 2: Алесь Сураў

 

Постаці 2: Зміцер Вайцюшкевіч

 

Постаці 2: Ала Клемянок (Страшынская)

 

Постаці 2: Юры Качук

 

Постаці 2: Віктар Шалкевіч

 

Постаці 2: Сяргей Чыгрын

 

Постаці 2: Алесь Краўцэвіч

 

Постаці 2: Аляксей Пяткевіч

 

Постаці 2: Алег Жугжда

 

Постаці 2: Данута Бічэль