Джош Ланца запрашае на творчую сустрэчу
Джош Ланца нарадзіўся ў сям’і музыкаў ў Кліўлендзе (ЗША), рана пачаў займацца музыкай, іграў на гітары. У старэйшых класах школы пачаў вывучаць рускую мову, у 1993 першы раз наведаў Расію. Падчас гэтай паездкі упершыню выпадкова пачуў песні ў выкананні Высоцкага, захапіўся рускай культурай і музыкай. У 2008 годзе напісаў цыкл песень на вершы Аляксандра Пушкіна:
“Я не меў на мэце зрабіць стылізацыю пад рускі раманс ці класічную музыку пушкінскай эпохі, – кажа Джош, – Мой праект – гэта песні на вершы Пушкіна з пункту гледжання сучаснага амерыканскага музыканта”.
У 2013 годзе Джош Ланца стаў лаурэатам Грушынскага фестывалю, быў госцем фестываля “Зелёный Гран-при” ў Гродне ў 2014 годзе. Таксама гарадзенскія аматары музыкі ведаюць яго як удзельніка праета “Музыка гарадзенскіх вуліц”.