“Мова Нанова” вяртаецца ў новым сезоне: цяпер у новым месцы і з асобнымі заняткамі для дзетак

Курсы бясплатныя і папярэдняга запісу на іх не трэба. Выкладаць “Мову Нанова Дзеткам” у Гародні будзе Вольга Астроўская.

 

Канцэпцыяй курсаў “Мова Нанова Гародня” з’яўляецца неакадэмічнае навучанне беларускай мове. Усе матэрыялы падаюцца праверанымі і пісьменнымі, а робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана.

 

З гэтага сезону заняткі ў Гародні будуць праходзіць у новым месцы. Падрабязней пра яго арганізатары абяцалі паведаміць у пачатку наступнага тыдню.

 

Сачыць за навінамі можна на “Тваім стылі”, сайце курсаў і ў суполках у Facebook і Vkontakte.


“Мова Нанова” ўпершыню заявіла пра сябе ў Менску ў 2014 годзе і цяпер існуе ў 10 гарадах Беларусі, у тым ліку Гародні, і штотыдзень збірае больш за 650 наведвальнікаў, неабыякавых да роднай мовы. У лістападзе 2014 года курсы атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю як “Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова”.