“Мова Нанова Гародня” пераехала ў самы цэнтр горада, а на адкрыццё сезону завітае Shuma

Першыя заняткі адбудуцца 14-га верасня (панядзелак). У 18.00 пачнуцца заняткі для дзяцей, у 19.00 – для дарослых. Цяпер курсы будуць праходзіць у больш прасторным памяшканні ў самым цэнтры горада – актавай зале Дома сувязі (вул. Карла Маркса, 29, уваход ад Белпошты). Каля ўваходу арганізатары ўсіх сустрэнуць, каб правесці ў патрэбнае месца.

 

Shuma – гэта жывы электронны праект, які сумяшчае архаічныя спевы Беларусі і розныя стылі сучаснай электроннай музыкі. Летам выйшаў дэбютны альбом гурта – “žnivo”, над якім каманда працавала тры гады. А год таму дзякуючы намаганням Shuma ў сеціве з’явілася анлайн-бібліятэка беларускіх арнаментаў з тлумачэннямі.

 

Лідар гурта – спявачка Руся, уладальніца звання “рок-князёўна”, дзяўчына, чыім голасам “гавораць” чыгуначныя вакзалы ў Менску, Берасці і Гародні.

 

 

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па нумарах:

+ 375 29 826 78 25 (Ольчык, заняткі для дзетак)

+ 375 44 547 56 33 (Кася, заняткі для дарослых).

 

Курсы цалкам бясплатныя, папярэдняга запісу не трэба.

 

Сачыць за навінамі можна на “Тваім Стылі”, сайце курсаў і ў суполках на Facebook і Vkontakte.

  

“Мова Нанова” ўпершыню заявіла пра сябе ў Менску ў 2014 годзе і цяпер існуе ў 10 гарадах Беларусі, у тым ліку Гародні, і штотыдзень збірае больш за 650 наведвальнікаў, неабыякавых да роднай мовы. У лістападзе 2014 года курсы атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю як “Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова”.