Філармонія прадае квіткі на канцэрт гурта “Звяры”, а сам гурт і не збіраўся прыязджаць
Дырэктар гурта Лера Агапава сказала, што такія паводзіны вельмі непрыгожыя ў адносінах да прыхільнікаў “Звяроў”.
“У гурта ў кастрычніку тур з канцэртамі ў Віцебску, Магілёве, Гомелі і Брэсце, а ў лістападзе яшчэ ў Мінску”, – дадала дырэктар.
У філармоніі кажуць, што дамова была з лідарам гурта, Ромай Звяром.
“Калі людзі будуць баяцца купляць квіткі, то канцэрт дакладна не адбудзецца. Але нават калі яго не будзе пры цалкам раскупленых квітках, то мы, вядома, вернем грошы і прынясем прабачэнні”, – паведамілі ў філармоніі.
Крыніца: TUT.BY