У Гродне адбудзецца Ірландская вечарына

Святочнае мерапрыемства пачнецца ў рэстаране “Кронан” у 19:30. У праграму ўваходзяць стравы і закускі ірландскай кухні, вялікая колькасць піва, ірландская музыка і танцы. Наведвальнікі змогуць пачуць ірландскага музыку Дэрэка А’хара.

 

На вечарыне будуць праводзіцца майстар-класы ірландскага танца і разнастайныя нацыянальныя ірландскія гульні і конкурсы.

 

Арганізатары вечарыны рэстаран “Кронан” і цэнтр ангельскай мовы “Mr. English” гарантуюць гасцям ў зялёным 5%-ную скідку.