Гарадзенцы зноў выбяруць лепшыя фільмы Манхэтанскага фестывалю кароткаметражнага кіно

|

У праграму Манхэтанскага фестывалю кароткаметражнага кіно-2014 ўвайшлі фільмы з ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Мексікі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Францыі і Германіі. Гледачам з усяго свету, у тым ліку і гарадзенцам, трэба будзе вырашыць, хто менавіта атрымае галоўны прыз: ці будзе гэта дакументальная анімацыя пра злачынцаў і іх ахвяры, пранізлівая гісторыя пра маці, якая страціла сына, або навукова-фантастычны фільм аб зліцці чалавека і машыны? Можа быць, гран-пры дастанецца камічнай гісторыі аб мужнасці ў сучасным свеце, а можа быць – драме пра жыццё мексіканскіх наркагандляроў?

 

Уладальнік гран-пры фестывалю будзе абвешчаны 6 кастрычніка 2014 г на сайце www.tourdefilm.ru і www.manhattanshort.com.

 

Праграма Манхэтанскага фестывалю гэтага года прапануе неверагодную разнастайнасць сюжэтаў, герояў і жанраў. Сацыяльныя драмы, гісторыі кахання, навукова-фантастычнае кіно і эксперыментальная анімацыя – кожны глядач зможа знайсці фільм сабе па гусце.

 

Працягласць праграмы 127 мін. Паказ на арыгінальнай мове з субтытрамі.


No1. 97%

No2. Преступность. Анимационный сериал / Crime: The Animated Series

No3. На мосту / On the Bridge

No4. Уловка / Shift

No5. Падение / The Fall

No6. Включить и выключить / On/Off

No7. Живая наживка / La Carnada

No8. Платье из занавески / Mend and Make Do

No9. Самые храбрые, самые смелые / The Bravest, The Boldest

No10. Носорог на полной скорости / Rhino Full Throttle