Гарадзенскі студэнт даследаваў знакі на сценах Каложы
Гарадзенец Алесь Перагудаў, што навучаецца на гістфаку ў Купалаўскім універсітэце, зрабіў унікальнае даследаванне па Каложскай царкве. Маладзён разам з сябрам перапісаў і сістэматызаваў знакі, знойдзеныя імі на плінфе будынка. Праца каштавала ім некалькі дзён вольнага часу, аднак, як аказалася, такога даследавання да іх ніхто не рабіў.